У 2017 годзе па ініцыятыве МУС Беларусі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці пачалося стварэнне адзінага інфармацыйнага сацыяльна-арыентаванага рэсурсу pomogut.by. На ім сабрана і сістэмна выкладзена інфармацыя аб праблеме наркаманіі і спосабах дапамогі. Цяпер рэсурс падзяліўся на дзве самастойныя тэматычныя галіны. Першая - аbuse.pomogut.by - інфармуе аб падтрымцы нарказалежных і знаходзячыхся ў стадыі рэмісіі, а таксама іх сем'яў. Другая з'явілася нядаўна, яе запуск прымеркавалі да 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці (20 лістапада). Гэта сайт па бяспечных паводзінах дзяцей у інтэрнэце www.kids.pomogut.by. Яго распрацоўкай ЮНІСЕФ і МУС Беларусі, а таксама ГА «Клуб дзелавых жанчын» і кампанія «Белхард» займаліся пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.
З улікам таго, што ў Беларусі, паводле звестак МУС, за апошнія пяць гадоў у пяць разоў павялічылася колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад педафілаў, новы інтэрнэт-рэсурс вельмі актуальны.
Па словах старэйшага каардынатара праектнай дзейнасці па пытаннях абароны дзяцінства прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі Дзмітрыя Шыліна, лічбавыя тэхналогіі змянілі свет, у тым ліку і для кожнага дзіцяці. «З аднаго боку, яны пашыраюць доступ да карыснай і патрэбнай інфармацыі, з другога - робяць дзяцей асабліва ўразлівымі да негатыўнага ўплыву. Згодна з глабальным даследаваннем ЮНІСЕФ, у якім удзельнічаў мільён маладых людзей у 160 краінах свету, да 70,6% карыстальнікаў інтэрнэту ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў могуць быць схільныя кiберзапалохванню, пераследам і іншым небяспекам», - адзначыў ён.
Паводле звестак Белстата, у Беларусі 84% дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 98,1% дзяцей ва ўзросце 11-15 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам. Вынікі нацыянальнага даследавання, праведзенага ў 2017 годзе, паказалі, што 9% апытаных вучняў 5-7 класаў і 18,2% хлопчыкаў і дзяўчынак з 8-11 класаў падвяргаліся гвалту з боку людзей, з якімі знаёмы праз інтэрнэт.
«Новы рэсурс прызначаны для дзяцей рознага ўзросту, іх бацькоў і педагогаў. Ён змяшчае карысныя парады аб тым, як зрабіць зносіны ў сетцы бяспечнымi, абараніць сябе ад кiбербулiнга, сэксуальнай эксплуатацыі і іншых формаў гвалту, ад выкрутаў наркадылераў, - растлумачыў Зміцер Шылін. - Другая важная функцыя - дапамога праз чат дзецям, якія пацярпелі ад гвалту ў інтэрнэце, а таксама іх бацькам».
Штодня з 8.00 да 20.00 можна ў онлайн-рэжыме задаць пытанні на ўмовах ананімнасці, адказы даюць прафесійныя псіхолаг і юрысты.
Акрамя таго, дапамогу аказваюць па тэлефонах 8 801 100-16-11 (кругласутачна) або 8 801 201-55-55 (з 8.00 да 20.00).
Міністэрства адукацыі таксама мае намер выкарыстоўваць новы рэсурс у працы з дзецьмі ў навучальных установах.

