Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

29 Лістапад 2019

Яшчэ адзін выніковы пялёстак на грашовым дрэве бізнес-кампаніі Лядзенскай школы Чэрвеньскага раёна

Бізнес-кампанія «Грашовае дрэва» ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс» Лядзенскі дзіцячы сад-сярэдняя школа» вядома ў Чэрвеньскім раёне і за яго межамі даўно.

У гэтай выдатнай навучальнай установе працуюць энтузіясты-педагогі, прафесіяналы-прадметнікі, а вучацца ў іх ўсім захопленыя таленавітыя вучні. Хлопцы таленавітыя ў тым, што разам з настаўнікамі прыдумляюць праекты, выстаўляюць ідэі, якія робяць іх жыццё цікавей, якія дапамагаюць вырабляць розныя матэрыяльныя рэчы, якія прыносяць карысць і прыбытак бізнес-кампаніі. Са сваімі вырабамі хлопцы ўдзельнічаюць у кірмашах, выставах, конкурсах. Вучаць ўсіх жадаючых вязаць венікі, плесці арыгінальны дэкаратыўны плот, выпальваць па дрэве, шыць модныя рэчы. На змену старшакласнікам прыходзяць малодшыя школьнікі, якія прыносяць новыя ідэі, прапануюць новыя праекты.

Вось новая перамога ў рэгіянальным конкурсе. Тры дзяўчынкі Паліна Соніч, Яна Ігнатовіч і Аляксандра Пяхота пры ідэйнай падтрымцы сваіх настаўнікаў, адправілі заяўку ў Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі», які праводзіць ГА «Беларускі саюз моладзі». Праект школьніц называецца «Школа юных фермераў. Арганіка».

26 лістапада дзяўчат запрасілі ў офіс бізнес-інкубатара малога прадпрымальніцтва ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам. Разам з лядзенскiмi школьнікамі былі яшчэ хлопцы з трох розных школ Міншчыны. Адзін праект называўся «Разумны дом для гадаванцаў», другі - проста «Разумны дом», трэці прадстаўляў электрагенератар, заснаваны на прынцыпе працы 3D друкаркі.

Сутнасць прапановы дзяўчат з Лядзенскай школы - вырошчванне на прышкольным участку экалагічна чыстай гародніны, выкарыстанне яе у школьнай сталовай для патаннення харчавання вучняў, а таксама продаж лішкаў ураджаю. Мэта - прывіццё любові да земляробчай працы ў школьнікаў, цікавасць да сельскага жыцця, фарміраванне пераканання, што жыць у вёсцы магчыма гэтак жа камфортна ў плане выгод, як і ў горадзе. А ў плане адпачынку, рэлаксацыі, здароўя - нават прэзентабельна. «Хто ж, як не мы - якія нарадзіліся на гэтай зямлі, зможам зрабіць жыццё ў вёсцы зручным, здаровым, дыхтоўным і даходным» - дэвіз лядзенскiх школьнікаў.

Шмат для рэалізацыі праекта ў школьнікаў ужо ёсць. Ёсць зямельны ўчастак, ёсць рабочыя рукі. Трэба абсталяванне, цяпліца, насенне, памяшканне для гароднінасховішча. У доўгатэрміновых планах - набыццё прыбораў і абсталявання для перапрацоўкі ўраджаю. Ідэя спадабалася рэгіянальным арганізатарам. Паліна, Яна і Аляксандра атрымалі сертыфікаты ўдзельніка занальнага этапа конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і запэўніванні, што праект ужо цалкам сфармаваны. Зараз трэба знайсці інвестара, які захоча ўкласці грошы ў «Школу юных фермераў». Дзяўчатам абяцалі падтрымку ў гэтым плане, але ў нашых гераінь ёсць і свае ідэі ў гэтым кірунку.

Удачы, няўрымслівыя рацыяналізатары і выдумшчыкі - вучні Лядзенскай школы. Адважвайцеся, стварайце, стаўце амбіцыйныя мэты і дасягаць іх годна, з сумленнем і гонарам.

Галіна Гамеза. Фота Яны Ігнатовіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць