Людміла Карканiца, якая жыве ў вёсцы Чэрнаградзь, выхавала семёра дзяцей. Двое з яе сыноў ўжо адслужылі ў войску некалькі гадоў таму, адзін служыць цяпер і яшчэ адзін рыхтуецца пайсці ў войска вясной.
Сяброўская сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Людміла Аляксандраўна расказала аб службе сваіх сыноў, паказала сямейныя фатаграфіі розных гадоў. Цяпер дзеці выраслі, раз'ехаліся, стварылі свае сем'і, і жанчына жыве адна ў вясковай хаце. Ёсць і праблемы, з якімі яна сутыкаецца ў побыце. Ваенны камісар ўважліва выслухаў яе пажаданні, просьбы і запэўніў ў дапамозе.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

