Міжнародны саюз натарыята - міжнародная няўрадавая арганізацыя, створаная ў 1948 годзе з мэтай садзейнічання, каардынацыі і развіцця натарыяльнай дзейнасці ва ўсім свеце. Рэспубліка Беларусь стала 89-м членам саюза.
У Кангрэсе прынялі ўдзел каля 1500 удзельнікаў з усяго свету - натарыусы, юрысты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый. З беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве прынялі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў і старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка.
Выступаючы перад удзельнікамі Кангрэсу, намеснік Міністра Н.М.Старавойтаў адзначыў, што для Міністэрства юстыцыі забеспячэнне эфектыўнай работы інстытута натарыята з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці, а таксама выказаў надзею на тое, што дадзеная падзея, знамянальная для беларускага натарыяту, надасць новы імпульс для далейшага развіцця і ўдасканалення гэтага інстытута.
Галіна Гамеза

