Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

02 Снежань 2019

Касманаўт з Чэрвеня Алег Навіцкі рыхтуецца да трэцяга палёту

Першым этапам стала для нашага земляка камандзіроўка ў ЗША, дзе ён на працягу пяці тыдняў вывучаў пазакарабельную дзейнасць і працу ў амерыканскім сегменце Міжнароднай касмічнай станцыі. Зараз Алег Навіцкі працягвае перадпалётную падрыхтоўку ў Зорным.

Па інфармацыі сайта Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, асноўным экіпажам МКС-65 пазначаны Сяргей Рыжыкаў, Сяргей Кудь-Цвыркуноў і Сяргей Корсакаў, а іх дублёрамі - Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і Мухтар Аймаханаў.

- Прыкладна ўяўляю, калі будзе наш палёт, - распавёў касманаўт у гутарцы з карэспандэнтам газеты «Рэспубліка». - Гэта другая палова 2021 года. Вясной 2021-га будзем дубляваць экіпаж Сяргея Рыжыкава. Як толькі ён прыляціць восенню, мы яго заменім.

Алег Навіцкі здзейсніў два касмічных палёты - у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. У цэлым ён правёў на арбіце 340 сутак 10 гадзін і 4 хвіліны.

Ігар Адамовіч. Фота з архіву Алега Навіцкага

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць