У Мінскай вобласці з пачатку года адбылося 1 366 пажараў, якія панеслі 100 чалавечых жыццяў, пры тым, што 4 чалавекі загінула толькі за адзін тыдзень ацяпляльнага сезона! А віной усяму - бестурботнасць людзей і невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі.
На жаль, далёка не ўсе грамадзяне загадзя паклапаціліся пра гатоўнасць свайго жылля да наступу халадоў. Назіральныя камісіі раёна рэгулярна наведваюць домаўладаннi грамадзян з мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Так, 30 лістапада сябры назіральнай камісіі Лядзенскага сельскага выканаўчага камітэта правялі маніторынг гатоўнасці жыхароў
аг. Ляды да ацяпляльнага сезона. Кваліфікаваныя спецыялісты правялі з грамадзянамі прафілактычныя гутаркі, агледзелі наяўныя аб'екты ацяплення (печы, катлы), электрычную праводку, газавыкарыстоўваючае абсталяванне і выдалі рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Мы заклікаем грамадзян не адкладаць на заўтра рашэнне праблем забеспячэння пажарнай бяспекі ў сваіх дамах. Матэрыяльныя затраты на рамонт (замену) печы, электраправодкі і г.д. неадпаведныя з маштабамі страт пры пажары, не кажучы ўжо пра чалавечае здароўе і жыццё.
Дзеці таксама не застаюцца ў баку і актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах супрацьпажарнай накіраванасці. На базе ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Лядзенскi дзіцячы сад-сярэдняя школа╗ прайшоў круглы стол «Дзеці за бяспеку». Школьнікі прагледзелі навучальныя відэаролікі, паўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, конкурсах і віктарынах, прымерылі на сябе экіпіроўку ратавальнікаў. У завяршэнне, дзеці вывучылі напаўненне пажарнай машыны і былі ўзнагароджаны тэматычнымі прызамі.
Давайце разам рабіць наша жыццё бяспечней!
Сакратар раённай рабочай камісіі
для каардынацыі дзейнасці назіральных камісій,
Вікторыя Лепеш.

