Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці з 25 лістапада па 23 снежня будуць працаваць 23 рэгіянальныя групы, якія абследуюць 512 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Іх мэтай з'яўляецца ацэнка адпаведнасці школ Міншчыны патрабаванням па змесце і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, інжынерных сістэм, супрацьпажарным і санітарным нормам. Тэматыка пытанняў шырокая - ад навядзення элементарнага парадку да ўладкавання кабінетаў і месцаў агульнага карыстання ў навучальных установах, утрымання іх тэрыторый, арганізацыі бяспечнага перамяшчэння і падвозу дзяцей, захавання тэмпературнага рэжыму знаходжання ў школах.
Пры выяўленні парушэнняў і недахопаў адпаведнымі органамі будуць неадкладна ва ўстаноўленым парадку прымацца меры па іх ліквідацыі.
Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці сумесна з Мінаблвыканкамам арганізавана правядзенне па названай тэматыцы «гарачай лініі» па тэлефонах: ( 8017) 331 64 59 і (8017) 500 42 26, на якую могуць звярнуцца і выказаць свае заўвагі па ўмовах знаходжання навучэнцаў у школах іх бацькі, сваякі або законныя прадстаўнікі, а таксама неабыякавыя грамадзяне.
Упраўленне кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

