Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

02 Снежань 2019

У Чэрвені пабудуюць новы будынак краязнаўчага музея

Новы будынак раённага краязнаўчага музея ў Чэрвені пабудуе адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскпрамбуд». Цяпер арганізацыя займаецца зносам старога будынка.

Як паведаміў «Раённаму весніку» дырэктар УКБ Чэрвеньскага раёна Уладзімір Ніціеўскі, гэтыя работы будуць завершаны прыкладна да сярэдзіны снежня. І адразу ж пачнецца закладка падмурка новабудоўлі. Па словах Уладзіміра Ніціеўскага, нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб'екта - адзін год.

Раней спецыялісты далі заключэнне аб тым, што цяперашнi будынак раённага краязнаўчага музея непрыдатны для далейшай эксплуатацыі без рэканструкцыі, але выдаткі на яго значна перавышаюць кошт новага будаўніцтва. Таму яго вырашылі знесці.

Новы будынак, як і стары, будзе двухпавярховым. На першым паверсе размесцяцца чатыры выставачных залы і галерэя, на другім - кабінеты для работнікаў і фондасховішча.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць