Нягледзячы на значныя перашкоды, людзі з абмежаванымі магчымасцямі даказалі грамадству і, перш за ўсё, сабе, што яны ў сілах пераадолець многае.
Сапраўдную павагу выклікае актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у грамадска-палітычным жыцці, уменне праявіць сябе ў творчасці і спорце, іншых сферах жыцця. Часцяком інваліды, імкнучыся даказаць сваю паспяховасць, дамагаюцца большага, чым звычайныя людзі.
Шчыра жадаю членам раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «БелТІЗ» захоўваць бадзёрасць духу і аптымізм ва ўсіх жыццёвых сітуацыях, мець моцнае здароўе і дамагацца сваіх мэтаў.

