Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

03 Снежань 2019

На «Крылах Анёлаў»: чэрвеньскія спартсмены-аматары ўдзельнічалі ў дабрачынным забегу

Чаму людзі здзяйсняюць добрыя ўчынкі? На гэтае пытанне няпроста даць адназначны адказ. Асабіста мною, напэўна, рухае ўсведамленне таго, што я раблю чыёчцu жыццё крыху лепш. Гэта грэе мне сэрца. Першага снежня ў Мінску адбылося спартыўна-дабрачыннае мерапрыемства «Рукавiчны паўмарафон» каманды «Крылы Анёлаў», у якім удзельнічалі і чэрвенцы.

Нягледзячы на ​​тое, што дабрыня жыве ў душы кожнага з нас, мы не заўсёды праяўляем яе, паколькі бываем занадта захопленыя ўласнымі праблемамі. І тады толькі прыклады станоўчых дзеянняў іншых людзей могуць прымусіць нас задумацца, азірнуцца вакол і працягнуць руку дапамогі бліжняму. Вось і я задумалася. Чым сядзець дома і праводзіць час, нічога не робячы, я вырашыла, што лепш дапамагчы людзям, прыўнесці ў чыёсцi жыццё камячок шчасця і дабрыні.

У акцыі «Крылы Анёлаў», я ўдзельнічаю каля года. Удзельнічаю звычайна адна, але на чарговы паўмарафон я ўзяла з сабой пачынаючую спартсменку Настю Ігнатовіч. Падтрымаць дзяўчынку прыехалі яе бацькі, Андрэй і Надзея. Пры гэтым яны не толькі «хварэлі», але таксама беглі разам з намі.

Дыстанцыі былі розныя: 1 кіламетр для дзяцей, 5, 10 і 21 кіламетр - для дарослых. Ігнатовіч-тата вырашыў прабегчы 1 кіламетр разам са сваёй дачкой, каб быць побач з ёй і падтрымліваць, бо яна яшчэ зусім малая. Ну, а Ігнатовіч-мама вырашыла ў падтрымку дзяцей-інвалідаў прабегчы разам са мной дыстанцыю 5 кіламетраў.

Пасля забегу Настя Ігнатовіч распавяла, што зараз у яе з'явіўся кумір, прыклад для пераймання! Гэта яе тата Андрэй. Пасля прабегу нас усіх перапаўняла процьма станоўчых эмоцый. Вось такім класнай і добрай падзеяй запомніўся нам першы дзень зімы.

Спадзяюся, сваімі дабрачыннымі ўнёскамі мы дапамаглі тым, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе.

Алена Грынько. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць