Як расказаў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, такая акцыя праводзіцца на Чэрвеньшчыне ўжо трэці год запар. У гэтым годзе яе правялі хлопцы з абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт».
- Гэта было іх першае сур'ёзнае мерапрыемства, якое рыхтавалі і праводзілі самі, - адзначыў Павел. - Мы ўсе крыху хваляваліся. Па ходзе падрыхтоўкі ўзнікала шмат розных нюансаў, мы гэта разам пераадольвалі, рухаючыся да дня акцыі. Хлопцы змаглі на практыцы пераканацца, што праводзіць мерапрыемствы нялёгка, але зразумелі, што калі чагосьці моцна захацець і падрыхтавацца - то можна шмат чаго зрабіць самім, самастойна. Думаю, цяпер яны могуць ганарыцца тым, што «першае баявое хрышчэнне» адбылося!»
На акцыі прысутнічалі ганаровыя госці - Аляксандр Балдоўскі і Міхаіл Сыч. Міхаіл прачытаў вершы, якія ён прысвяціў сваім сябрам: Віктару Казачонку і Уладзіміру Дзядзела.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага собза афіцэраў падпалкоўнік Станіслаў Альшэўскi падарыў клубу «Патрыёт» кнігі пра разведку.
Таксама на мерапрыемства прыехаў народны артыст РБ, аўтар і выканаўца, бард, ветэран баявых дзеянняў Юрый Бельскi. Юрый - часты госць на выхаваўча-патрыятычных мерапрыемствах у Чэрвені. Таму ён сам і яго песні гледачы ў зале сустракаюць вельмі цёпла, як нешта роднае.
Вядучай мерапрыемства была Ксенія КРАСНАГІР. Адкрыўшы мерапрыемства, яна прапанавала прысутным у зале ушанаваць памяць загінулых у Афганістане хвілінай маўчання. Байцы «Патрыёта» Аляксандра Калтовіч, Дар'я Няхай, Мікіта Раманенка, Сафія Місілевіч, Максім Шаўчэнка і Юрый Шлыкевіч, падрыхтавалі творчую сцэнку, у якой згулялі сапраўдных байцоў, якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях і якія мараць аб мiры, любові, доме і радзіме. Не ўпершыню сваім пранікнёным голасам выклікае слёзы на вачах у слухачоў навучэнка ліцэя Дыяна КАЛЬКІНА. Вось і на гэты раз ужо пасівелыя, дарослыя воіны-інтэрнацыяналісты, не маглі стрымаць слёз, калі, слухаючы Дзіяну, на імгненне зноў акунуліся ў сваю апаленую вайной маладосць.
На мерапрыемстве былі ўручаны афіцыйныя пасведчанні пятнаццаці байцам атрада. Падзякамі адзначаны самыя актыўныя хлопцы за развіццё і прасоўванне маладзёжнай палітыкі. За актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі падзякі і памятныя падарункі атрымалі воіны-інтэрнацыяналісты Віктар Казачонак, Алег Купіч, Юрый Бельскi і Уладзімір Дзядзела, а таксама педагог-арганізатар ліцэя Наталля Семянюк.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Анжелы Пятроўскай

