Вольга і Слава ўвайшлі ў склад маладзёжнай зборнай клуба «Кік Файтэр», які ўзначальвае трэнер Яўгенiя Дабратворская.
Вольга прабілася ў паўфінал, дзе накаўтам выйграла ў латвійскай спартсменкі. У фінале ёй супрацьстаяла моцная чэская тайбоксерша Караліна КЛЮСАВА. Оля саступіла Караліне з лікам 2-1.
Вячаслаў Лаўрыновіч правёў фінальны паядынак са спартсменам з Эстоніі.
У выніку ў абодвух нашых хлопцаў - другія месцы, сярэбраныя медалі, маса ўражанняў і імкненне да новых вяршыняў.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Яўгенiя Дабратворская

