Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

05 Снежань 2019

Жарты ад самых юных: Чэрвеньская каманда КВЗ выступіла ў кубку на прызы губернатара

Каманда «ШКВАЛ» сярэдняй школы №4 прадставіла наш раён на адкрытым Кубку КВЗ на прызы губернатара Мінскай вобласці.

Гульня праходзіла ў Салігорску, удзельнічалі 23 каманды. У кожнай каманды было ўсяго 4 хвіліны, каб паказаць усё, на што здольныя. Пэўнай тэмы гульні не было, усе выступалі ў фрыстайле - жартавалі, хто як хацеў і аб зусім розным.

«Шквалам» чэрвеньскага жарту публіку і журы засыпалі: Данііл Табалевіч, Яраслаў Шахновіч, Даніла Міцкевіч, Віктар Вараб'ёў, Ганна Калтовіч і Рэнат Табалевіч (капітан; самы юны сярод капітанаў турніру).

Варта адзначыць, што ў кубку няма ўзроставых катэгорый: дарослыя, студэнты і школьнікі выступалі на роўных. Наша каманда была самай юнай! Але гэта не перашкодзіла выйграць спецыяльны прыз ад спонсара фестывалю - генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Івана Галаватага.

Намінацыі для гэтага прыза таксама не было, мы проста спадабаліся спонсару.

Па праўдзе кажучы, мы нават не адразу зразумелі, што нам далі гэты прыз!.. Думалі, Іван Галаваты проста нас пахваліў. У прыватнасці, дырэктар «Беларуськалія», сказаў, што яму вельмі спадабаўся рэцэпт напою «Джыгурда» ад нашай каманды.

Рэцэпт мы не прыводзім, яго можна даведацца толькі на выступе «Шквала»

Было ў нас і шмат іншых жартаў: пра выхаванне і школу, бацькоў, захапленні дзяцей і сучаснае жыццё. Гледачы смяяліся і пляскалі ў далоні.

Праз пару дзён пасля гульні нам патэлефанавалі ў школу і спыталі памеры адзення рабят з каманды. Быў прыемны сюрпрыз: падарылі майкі з лагатыпам «Беларуськалія». Першы прыз мы пакуль не выйгралі, але хлопцы ўпэўненыя, што паедуць на гэтую гульню зноў.

Валянціна Табалевіч, кіраўнік каманды.

Фота Данііла Табалевіча

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць