Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

05 Снежань 2019

Старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч ўдзельнічала ў традыцыйных «Сустэчах ў лістападзе»

Як паведаміла Ірына Іванаўна, Міжнародная краязнаўчая гасцёўня на базе Кальчунскай школы ў Ашмянскім раёне ў дзявяты раз расчыніла дзверы для тых, хто хоча папоўніць свае веды аб жыцці і дзейнасці хіміка і біёлага, медыка, журналіста, педагога Анджэя Снядзецкага.

Гэта і магчымасць сустрэцца з сябрамі і аднадумцамі з Беларусі, Польшчы, Літвы, пазнаёміцца ​​з новымі цікавымі людзьмі, для якіх любіць і шанаваць свой край - штодзённая карпатлівая праца.

У гэтай школе Ашмянскага раёна - адзіны ў свеце краязнаўчы музей Анджэя Снядэцкага, штогод папаўняецца новымі экспанатамі і цікавымі звесткамі, звязанымі з дзейнасцю вучонага, якога лічаць сваім беларусы, літоўцы і палякі.

У гэтым годзе народнаму гісторыка-краязнаўчаму музею «Вучоны нашай зямлі» споўнілася 15 гадоў. Ён не страціў да сябе цікавасці, а ўсё гэтак жа прыцягвае зацікаўленых гісторыяй роднага краю людзей, гуртуе вакол сябе краязнаўцаў, студэнтаў і вучняў трох краін.

На думку дырэктара музея-галерэі Снядэцкіх-Балінскіх ў Яшунах Казімежа Карпiча, менавіта Кальчунская школа, якая носіць імя Анджэя Снядэцкага, - гэта астравок, які змяшчае ў сваіх сценах усе нашы амбіцыі і мары.

Стваральнік польскамоўнага сайта «Ашмяншчына» з горада Быдгашч Міхал Буткевіч прывёз у дар музею арыгінальную карту Балтупскай сядзібы і выказаў пажаданне аднавіць збудаванне, звязанае з жыццём нашага земляка.

На «Сустрэчы ў лістападзе» была запрошаная загадчыца кафедры гісторыі і фізіялогіі медыцынскіх навук Познаньскага медыцынскага універсітэта, прафесар Аніта Магоўска, якая зрабіла паведамленне аб ўшаноўванні імя Анджэя Снядэцкага на яго малой радзіме, у польскім Рыдлеве і Жнiне. Аб вучнi Анджэя Снядэцкага, прафесара Віленскага універсітэта Ёганне Фрыдрыху Вольфгангу распавяла аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Таццяна Заблоцкая.

Ірына Вабішчэвіч распавяла ўдзельнікам традыцыйных «Сустрэчы ў лістападзе» аб (ізноў жа адзіным у свеце) музеі Станіслава Манюшкі ў Смілавічах, пра гісторыю яго стварэння, пераездзе ў Смілавічы, адкрыцці новай экспазіцыі. У сваім паведамленні яна «звязала» фігуру выдатнага дзеяча беларускай музычнай культуры Манюшкі з родам Снядэцкага. Аказваецца, працуючы ў Вільні, ён сябраваў з сынам навукоўца Юзафам і яго жонкай Антанінай з Сулістроўскіх. А ў Мінскім гарадскім тэатры, дырэктарам якога быў унук навукоўца, таксама Юзаф, была пастаўлена першая беларуская камедыйная опера «Сялянка» на музыку Станіслава Манюшкі.

Свой выступ Ірына Іванаўна суправаджала дэманстрацыяй ілюстрацыйнага матэрыялу, фотаздымкаў, якія далі поўную карціну музея. Яна таксама запрасіла ўсіх удзельнікаў сустрэчы наведаць музей у Смілавічах, да яе падыходзілі госці Польшчы і Літвы, жыхары Ашмянаў і цікавіліся, як наведаць Чэрвеньшчыну.

Загадчык сектара бібліяграфіі аддзела навуковай інфармацыі бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук Бірутэ Райлене распавяла аб сатырычных публікацыях Снядэцкага, прывёўшы прыклад з «газеткі» пасквіляў «Юраманія», якую рэдагаваў навуковец.

Для ўдзельнікаў краязнаўчай гасцёўні гучала чароўная музыка стыпендыята Спецыяльны фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - камернага аркестра Лідскага музычнага каледжа, якім кіруе Ларыса Рута. Цікава, як адзначыла Ірына Іванаўна, што ў гэтым аркестры грала на скрыпцы Даная Маліноўская, выпускніца Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў.

Запісала Таццяна Марцьянава.
Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць