Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

05 Снежань 2019

Адноўлены фільм па оперы Станіслава Манюшкі «Галька» пакажуць у Мінску

Спецыяльны паказ драмы Канстанты Мегліцкага «Галька», прысвечаны 200-гадоваму юбілею знакамітага ўраджэнца Ігуменшчыны кампазітара Станіслава Манюшкі, адбудзецца 6 снежня ў кінатэатры «Масква».

Нямы фільм, які выйшаў на экраны ў 1929 годзе, будзе дэманстравацца ў жывым музычным суправаджэнні, спецыяльна створаным кампазітарам Вольгай Падгайскай. «Агучаць» яго салісты Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская і Андрэй Кліпо, харавая капэла і калектыў новай камернай музыкі Five-storey ensemble.

Спецыяльны паказ арганізаваны ў рамках праекта «Кінема. Нямое кіно + жывая музыка» пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску і Нацыянальнага канаархіва ў Варшаве.

Як паведамляе агенцтва «Мінск Навіны» са спасылкай на арт-дырэктара праекту «Кінема» Вольгу Надольскую, драма Канстанты Меглiцкага - адна з польскіх экранізацый аднайменнай оперы Станіслава Манюшкі аб няшчасным каханні вясковай дзяўчыны Галькі да пана Януша. Разам з тым, фільм не з'яўляецца дакладнай адаптацыяй музычнага твора, у ім выкарыстаны толькі асноўныя матывы лібрэта. Пры агучванні карціны ў 1932 году інтэртытры захавалі, а да асобных сцэн стварылі вакальна-музычныя ілюстрацыі: арыі і хоры з арыгінальнай оперы, фрагменты твораў Шапэна, Грыга, Эйленберга, народныя мелодыі.

- Да нядаўняга часу нямая экранізацыя «Галькі» не была вядома шырокай публіцы: з арыгінальнай версіі захаваліся толькі апошнія 4 хвіліны. Таксама захаваліся вялікія фрагменты рабочых матэрыялаў для гукавой версіі, пры гэтым сама гукавая дарожка ацалела часткова. Некалькі гадоў таму Нацыянальны кінаархіў узяўся за рэстаўрацыю карціны. Паколькі дакументацыі да фільма не было, а існуючыя матэрыялы ставіліся да двух розных версій, то сучасная зборка на аснове існуючых фрагментаў рабілася амаль інтуітыўна, - адзначыла Вольга Надольская.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць