З 10.00 раніцы да 12.00 Святлана Іванаўна кансультавала звярнуўшыхся грамадзян, праводзячы прыём у кабінеце старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгі Коцiнай. У 12.00 прыём прадоўжыўся на вытворча-харчовым заводзе. Рабочыя прадпрыемства маглі без адрыву ад вытворчасці атрымаць тлумачэнні і адказы на хвалюючыя пытанні.
У чацвер 28 лістапада бясплатную юрыдычную кансультацыю атрымалі 7 грамадзян. У гэты дзень паступілі пытанні:
- пра падаўжэнне кантракту ў межах пяцігадовага тэрміну;
- аб абскарджанні рашэння аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці;
— аб гарантыях і кампенсацыі на камандзіровачныя выдаткі;
— аб змене рэжыму працы;
— аб падзеле адпачынку на часткі;
— аб тэрмінах заключэння кантракта для асобных катэгорый работнікаў .
Усім тым, хто звярнуўся дадзены тлумачэнні працоўнага заканадаўства РБ, палажэнняў Працоўнага Кодэкса, пагадненняў калектыўных дамоваў.
Вольга Коцiна, старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў

