Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

06 Снежань 2019

Выхаванец чэрвеньскага футбола Яўген Яблонскі наведаў Запольскую школу

Даўняе цеснае сяброўства звязвае Запольскую школу Чэрвеньскага раёна і заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Усенку. Дзякуючы гэтаму вядомаму ў футбольным свеце чалавеку, у навучальнай установе пабывалі многія знакамітыя спартсмены. На чарговую сустрэчу з навучэнцамі і педагогамі Анатоль Іванавіч запрасіў паўабаронцу ФК БАТЭ (Барысаў) і нацыянальнай зборнай нашай краіны, выхаванца Чэрвеньскага футбола Яўгена Яблонскага.

У час размовы пяціразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, трохразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі, уладальнік Кубка Беларусі распавёў пра тое, як стаў футбалістам і чаму абраў менавіта гэты від спорту.

Хлопцы задавалі Яўгену самыя розныя, часам нечаканыя пытанні. Аўтарам лепшых з іх і юным футбалістка школы, гульцам за каманду Чэрвенскай СДЮШАР на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Футбольная ліга дзяўчат», спартсмен ўручыў майкі з лагатыпам ФК БАТЭ. Акрамя таго, кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў на памяць фатаграфію Яўгена з аўтографам. Атрыбутыкай самай тытулаванай каманды краіны таксама папоўніўся школьны музей спорту.

Завяршылася сустрэча таварыскім міні-футбольным матчам. Мясцовыя выхаванкі Чэрвенскай СДЮШАР падзяліліся на дзве каманды. За адну з іх адыграў Анатоль Усенка, за другі - Яўген Яблонскі.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць