Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

06 Снежань 2019

Дзве Аліны, Арсеній і медалі: чэрвеньскія змагары дамагліся поспеху на рэспубліканскім турніры ў Любані

30 лістапада Любань прымала VI штогадовы адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Нагорнага. У спаборніцтвах удзельнічалі юныя барцы Чэрвеньскай СДЮШАР.

На барацьбітаўскіх дыванах Любанскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра выступалі каля 300 спартсменаў з 20-ці каманд Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Спаборніцтвы ішлі ў 15 вагавых катэгорыях.

Акрамя звычайнага першынства, былі спецыяльныя прызы: «За лепшую тэхніку», «Самаму юнаму ўдзельніку», «За волю да перамогі». За першыя месцы пераможцам дасталіся выдатныя ўзнагароды - горныя ровары. Прызёраў таксама адзначылі каштоўнымі падарункамі ад спонсараў турніру. Заваявалі ўзнагароды і спартсмены з Чэрвеня.

Другое месца ў вагавай катэгорыі 36 кілаграмаў заняла Аліна Мажароўская.

Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 57 кілаграмаў - у Аліны Кавалёнак.

Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 53 кілаграмы - у Арсенія Лушчыка. Трэнер ўсіх траіх - Юры ЛЕЙКIН. Віншуем хлопцаў і Юрыя Лазаравіча з выдатным вынікам!

Хто такі Аляксандар Нагорнага?

Нагорны - майстры спорту, старшы трэнер аддзялення вольнай барацьбы ДЮСШ Любанскага раёна. Яго выхаванцы штогод перамагаюць у розных спаборніцтвах як у асабістым заліку, так і ў складзе каманд. Многія выканалі нарматывы на прысваенне разраду «кандыдат у майстры спорту» і «майстар спорту» і паступілі ў вучылішча алімпійскага рэзерву.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юрыя ЛЕЙКІНА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць