Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

06 Снежань 2019

Чэрвеньскі ЗАГС: за адзінаццаць месяцаў гэтага года ў раёне нарадзілася 239 дзяцей, памерла 440 чалавек

Паводле інфармацыі аддзела ЗАГС Чэрвеньскага райвыканкама, у Чэрвеньскім раёне ў лістападзе нарадзілася 22 дзіцяці (8 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак).

Першае дзіця нарадзілася ў 9 сем'ях, другое - у 4 сем'ях, трэцяе - у 8, чацвёртае - у 1 сям'і. Зарэгістравана па заяве маці (няма бацькі) 2 дзіцяці. Усталявалі бацькоўства тры чалавекі. Заключылі шлюб 12 пар. Развялася ў лістападзе 1 пара. У Чэрвеньскім раёне памерла ў лістападзе 34 чалавекі.

Усяго за адзінаццаць месяцаў гэтага года ў раёне нарадзілася 239 дзяцей (115 хлопчыкаў і 124 дзяўчынкі). Адна двойня. Зарэгістравана па заяве маці (няма бацькі) 37 дзяцей. Памерла за адзінаццаць месяцаў гэтага года 440 чалавек (мужчыны - 203, жанчыны - 237). Дзеці да аднаго года -2, дзеці да 18 гадоў - 3. Працаздольнага ўзросту - 100 чалавек, пенсіянеры - 369. Памерлі па прычыне хваробы - 421, 4 - па старасці, 15 - у выніку няшчасных выпадкаў, 1 бомж.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць