Як паведаміла загадчык аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання пажылых людзей Аксана Бурлуцкая, валанцёр аддзялення, медык Галіна Завадская навучыла прыёмам хаджэнні са скандынаўскімі палкамі. Перад заняткамі і пасля кантралюе фізічны стан займаючыхся, артэрыяльны ціск.
Сталыя людзі з задавальненнем займаюцца скандынаўскай хадой. Як адзначаюць яны самі, гэта падымае цягліцавы тонус, паляпшае стан апорна-рухальнай сістэмы, прыбірае лішнія кілаграмы. А галоўнае - паляпшаецца настрой і агульнае самаадчуванне.
Таццяна Марцьянава

