Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

09 Снежань 2019

Напрамак - Цэнтр: чэрвеньскія валанцёры БРСМ наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

Хлопцы з БРСМ ужо бывалі ў карэкцыйным цэнтры, пазнаёміліся з яго выхаванцамі і ведаюць іх праблемы і патрэбы. Таму з пачаткам перадкалядных дабрачынных акцый першымі, да каго накіраваліся - гэта дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца ў Чэрвеньскім цэнтры карэкцыйнага развіцця і адукацыі.

Як расказаў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, на гэты раз у рамках распачатай традыцыйнай акцыі «Цуды на Каляды» валанцёрамі сталі байцы абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт»:

- На некаторы час наша валанцёрская група ператварылася ў Дзеда Мароза, Снягурку і добрых чараўнікоў. Дзедам Марозам быў я, унучкай-Снягуркай - Наталля СЕМЯНЮК, чараўнікамі - навучэнцы будаўнічага ліцэя Соф'я МІСЯЛЕВІЧ, Ангеліна АГАПКІНА і Юрый ШЛЫКЕВІЧ. І хоць снегу за акном не было, навагодні настрой ужо адчувалася - бо ў нас быў цэлы мех падарункаў!

У рамках акцыі ў Цэнтр дастаўлены мячы, мінімасажоры і прысмакі. Перад самым Новым годам плануецца яшчэ адна сустрэча, з цукеркамі, карагодамі і гульнямі ля святочнай ёлачкі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць