Нацыянальны чэмпіянат Беларусі праводзіўся з мэтай адабраць спартсменаў для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы-2020, а першынство «Белыя Росы-2019» - з мэтай набыцця маладымі спартсменамі спаборніцкага вопыту.
Чэрвеньскі раён на дадзеных турнірах прадстаўлялі Сяргей Буглак (чэмпіянат) і Данііл Буглак (першынство). Вынікам выступу бацькі і сына сталі: Сяргей Буглак - другое месца ў кумітэ сярод ветэранаў, чацвёртае месца ў ката сярод ветэранаў, Данііл Буглак - чацвёртае месца ў ката сярод дзяцей сямі гадоў.
Прадстаўнікі клуба «Легенды каратэ» занялі агульнакаманднае сёмае месца, заваяваўшы два золата, пяць срэбраў, чатыры бронзы і заняўшы чатыры заліковых чацвёртых месцаў.

