Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

10 Снежань 2019

З пачатку года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбылося 40 пажараў, 4 чалавекі загінулі

Паводле інфармацыі раённага аддзела МНС, з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 40 пажараў (у 2018 – 53 пажары), загінулі 4 чалавекі (у 2018 - 5).

З 40 пажараў 23 адбыліся ў жылых дамах, 11 - у гаспадарчых пабудовах, 3 - у аўтамабілі, 1 - у поле, 2 - на аб'ектах арганізацый. Пяць пажараў адбыліся ў Чэрвені, чатыры - на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета (адзін загінулы), дзесяць - на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета, чатыры - у Валевацкім сельсавеце, тры - у Калодзежскім, дзесяць - у Лядзенскiм (два загінулых), два пажары адбыліся ў Клінокскім сельсавеце (адзін загінулы), адзін пажар - у Раваніцкiм сельсавеце, адзін - у Руднянскiм сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 14 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 6 выпадкаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 17 выпадкаў, падпалы - 1 выпадак, дзіцячае свавольства з агнём - 1 выпадак, іншыя - 1 выпадак.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць