Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

10 Снежань 2019

Спартакіяда працоўных калектываў Чэрвеньскага раёна: першае месца - у каманды са Смілавічаў

Больш за 120 чалавек у складзе 15 каманд сабраліся ў суботу ў спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР на спартакіяду працоўных калектываў раёна.

На старт выйшлі прадстаўнікі ААТ «Раванічы», СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, раённых электрасетак, лясгаса, раённай бальніцы, вытворча-харчовага завода, раённага аддзела ўнутраных спраў, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва , раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Смілавіцкага сельгаслiцэя, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму і аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Яны спаборнічалі ў настольным тэнісе, дартсе, плаванні, кідках у баскетбольнай кальцо, скачках праз скакалку і перацягванні ліны.

У асабістым заліку першыя месцы занялі Андрэй Марозаў (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму) і Наталля Каваленка (ААТ «Раванічы») - па кідках у баскетбольнай кальцо, Андрэй Жабурдзёнак (РАУС) і Валянціна Кішко (будаўнічы ліцэй) - па настольным тэнісе, Аляксандр Няпеўны (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму) і Вольга Ваўчок (аграрны каледж) - па плаванні, Павел Марозаў (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму) і Алена Калтовіч (РАУС) - па скачках праз скакалку, Юрый Жарабцоў (СПФ «Аграбуд«) і Алена Шкурко (аграрны каледж) - па дартсу.

Прызёрам ў асабістым заліку сталі: Аляксей Паповіч (РАУС), Вячаслаў Лаўрыновіч (аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі), Таццяна Губарэвіч (раённая бальніца) і Людміла Сакова (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму) - па скачках праз скакалку; Канстанцін Навіцкі (РАУС), Мікіта Алейнікаў (вытворча-харчовы завод), Яўгенiя Качарга (раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі) і Алеся Усачова (РАУС) - па плаванні; Дзмітрый Чысты (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму), Яўген Пікулік (аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі), Алена Зяневіч (будаўнічы ліцэй) і Святлана Ждановіч (аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі) - па дартсу; Ігар Лісоўскі (сельгаслiцэй), Анатоль Шафераў (лясгас), Надзея Кулеш (аграрны каледж) і Кацярына Вяргейчык (раённая бальніца) - па настольным тэнісе; Павел Дзяркач (сельгаслiцэй), Антон Бразгоўка (РАУС), Алеся Кавалёнак (упраўленне па адукацыі, спорту і турызму) і Майя Молчан (сельгаслiцэй) - па кідках у баскетбольнае кальцо.

У перацягванні каната не было роўных камандзе Смілавіцкага аграрнага каледжа. Спаборніцтвы па кідках у баскетбольнай кальцо і скачках праз скакалку ў камандным заліку выйгралі спартсмены ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму, па плаванні - РАУС, па дартсу - аграрнага каледжа, па настольным тэнісе - будаўнічага ліцэя.

Па найменшай суме месцаў, занятых у камандным заліку па відах спорту, агульную перамогу ў спартакіядзе святкавала каманда Смілавіцкага аграрнага каледжа. Другое месца занялі спартсмены ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, на трэцім - каманда раённага аддзела ўнутраных спраў.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны Дыпломамі, медалямі, памятнымі прызамі і кубкамі.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць