Аднакласнікі, сябры, сваякі, настаўнікі хлопцаў - многія з нецярпеннем чакалі, калі выйдзе тэлесюжэт. І вось нарэшце мы можам яго ўбачыць!
Бацькі Пашы нават размясцiлi яго ў «Фэйсбуку», сабраўшы шмат праглядаў і каментары з добрымі пажаданнямі.
Паша і Насця распавялі, як яны прыйшлі на шоў, што было самае нечаканае, самае цікавае і запамінальнае, як рыхтаваліся і якія былі эмоцыі пасля перамогі. Далі слова і трэнеру - чалавеку, які ўклаў шмат працы ў падрыхтоўку юных інтэлектуалаў, прычым, не толькі для ўдзелу ў шоў, але і ў цэлым у іх статус як знаўцаў і ўдзельнікаў розных турніраў.
Ірына Вабішчэвіч сказала, што спачатку, калі Паша ў малодшых класах пачаў хадзіць на трэніроўкі, ён вельмі шмат чаму хутка вучыўся, у тым ліку і пры ўдзеле трэнера. «Але цяпер, - адзначыла Ірына Іванаўна, - ужо я ў яго вучуся!»
Як цудоўна, што ў ёсць такія педагогі, якія памятаюць, што і самі павінны пастаянна знаходзіцца ў руху наперад, вучачыся ўсё новаму і новаму. Магчыма, гэта і ёсць адзін з сакрэтаў поспеху трэнера і яе падапечных - ніколі не спыняцца ва ўласным самалюбаваннi, думаючы, што ты ўжо стаў больш разумнее і эрудыяванее ўсіх вакол.
Ну, у крайнім выпадку, вось палюбаваўся пару хвілін ля экрана тэлевізара - і наперад, да новых ведаў, вяршыняў і дасягненням!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі «Фэйсбук»

