Больш за ўсё складзена пратаколаў па частцы 1, артыкула 15.47 Кодэкса Адміністрацыйных правапарушэнняў (КаАП) - «Парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл». Да адказнасці прыцягнута 20 чалавек з рознымі памерамі штрафаў.
На жаль, пачасціліся выпадкі парушэнняў артыкулаў «Продажы спіртнога непаўналетнім» і «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву» - 12 выпадкаў. Тут парушальнікам прыйшлося расстацца са значнымі сумамі штрафаў. Наўпрост звязанымі з гэтымі правапарушэннямі, становяцца ўчынкі і паводзіны дарослых, якія падпадаюць пад артыкул 17,4 КаАП «Далучэнне непаўналетняга у антыграмадскія паводзіны». 18 чалавек прыцягнуты да адказнасці па гэтым артыкуле. Прызначаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь у залежнасці ад ступені віны.
Па-ранейшаму высока колькасць выпадкаў прыцягнення грамадзян на падставе часткі 2 артыкула 23.56 КаАП - «Парушэнне заканадаўства пажарнай бяспекі» - 11 пратаколаў. Зарэгістравана 4 парушэнні ветэрынарных правіл. Выяўлена таксама 7 парушэнняў правілаў лесакарыстання, 1 выпадак самавольнага ўнясення змяненняў у зацьверджаны будаўнічы праект або адступленне ад яго. Адзін пратакол складзены па факце правозу пасажыра без білета або багажу без квітанцыі. У двух выпадках кліентам адмовіліся выдаць кнігу заўваг і прапаноў. Упершыню зарэгістраваны выпадак па артыкуле КаАП «Парушэнне правілаў аховы ліній і збудаванняў сувязі». Па ўсіх гэтых артыкулах таксама прадугледжаны штрафы ў памеры ад 4 да 40 базавых.
Як паказвае аналіз адміністрацыйных парушэнняў, словы прафілактыкі і забарон некаторыя ўсведамляюць, толькі заплаціўшы немалыя сумы штрафаў.
Галіна Гамеза

