Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

10 Снежань 2019

Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: вакцынацыя супраць грыпу завершана

Грып - вострая вірусная інфекцыйная хвароба. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Выяўляецца высокім уздымам тэмпературы, ламатой ў касцях, пяршэнне ў горле і іншымі катаральным сімптомамі. Захворванне небяспечна сваімі ўскладненнямі, найбольш частыя з іх: пнеўманія, бранхіт, атыт, рыніт. Могуць узнікаць і небяспечныя ўскладненні - міякардыт, менінгіт, энцэфаліт.

Вакцынацыя - асноўны і найбольш эфектыўны метад прафілактыкі. Дзякуючы вакцыне, захворванне альбо папярэджваецца яшчэ да яго пачатку, альбо працякае лёгка і без ускладненняў. Ахоп насельніцтва, якое прайшоло вакцынацыю ў колькасці 40% спрыяе стрымліванню інтэнсіўнасці распаўсюджвання захворвання і стварэнню калектыўнага імунітэту.

У 2019 годзе за час правядзення прышчэпачнай кампаніі ў Чэрвеньскім раёне прышчапіліся 13112 чалавек (ці 41,14% ад насельніцтва раёна). Найбольш актыўна вакцынавалiся медыкі, работнікі з службаў па забеспячэнні жыццядзейнасці (РАУС, РАНС, работнікі жыллёва-камунальных службаў) ахоп вакцынацыяй склаў больш за 75%. Калі ж вы не паспелі зрабіць прышчэпку, ёсць спосаб абараніць сябе іншымі метадамі. Паспрабуйце ўжываць у ежу як мага больш прадуктаў багатых вітамінам С (салодкі перац, капуста, цытрусавыя, журавіны), рэгулярна рабіце вільготную ўборку ў памяшканні, паспрабуйце пазбягаць цесных кантактаў з людзьмі, якія маюць прыкметы захворвання, ды і наогул старайцеся радзей бываць у месцах збору людзей, старанна мыйце рукі з мылам. І не забудзьцеся зрабіць прышчэпку ў наступным годзе! Будзьце здаровыя!

Аляксандр Бутэнка, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Чэрвеньскага раёна

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць