Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

11 Снежань 2019

Чэрвеньская дзіцячая бібліятэка: дзецям аб правах і абавязках

У Дзень правоў чалавека ў Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэцы адбылося мерапрыемства: «Прававы калейдаскоп» - турнір знаўцаў права». Яго падрыхтавала і правяла Дзіяна Бендзюкова, малады спецыяліст. На сустрэчу ў бібліятэку запрасілі вучняў 3 класа сярэдняй школы №2 ім. А. К. Флягонтава г. Чэрвеня.

Бібліятэкар расказала дзецям, 10 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была абвешчаная Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека, дакумент, у якім прапісаны неад'емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку, незалежна ад яго паходжання, нацыянальнасці, полу, палітычных перакананняў. Дыяна патлумачыла дзецям, што здольнасць мець свае правы ўзнікае ў дзіцяці з моманту нараджэння, а здольнасць самастойна рэалізаваць свае правы, ці іншымі словамі - дзеяздольнасць - надыходзіць ў чалавека з 18-гадовага ўзросту.

Яна распавяла вучням і пра тое, што кожнае дзіця ў нашай краіне мае свае правы: на матэрыяльнае забеспячэнне з боку сям'і і дзяржавы, якое неабходна для яго паўнацэннага фізічнага і разумовага развіцця, рэалізацыі прыродных схільнасцяў і талентаў, атрымання адукацыі ў адпаведнасці з яго здольнасцямі ў мэтах садзейнічання гарманічнаму развіццю асобы і выхаванню годнага члена грамадства. Аднак, як патлумачыла бібліятэкар, у хлопцаў, акрамя правоў ёсць яшчэ і абавязкі - рэалізаваць гэтыя правы: добра вучыцца, весці сябе годным чынам.

Хлопцы разам з бібліятэкарам разбіралі розныя паводніцкія сітуацыі і як годна з іх выходзіць, удзельнічалі ў гульні-конкурсе - «У гасцях у казкі».

Алена Матвеева, Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць