- Святлана, што ж такое кэшбэк?
- Гэта вяртанне часткі выдаткаваных сродкаў падчас выкарыстання дэбетавай карты. Гэта не падман, не прынада, а самы сапраўдны спосаб заробку.
- Што ж трэба для такога спосабу? І хто можа такім чынам зарабляць?
- Нічога асаблівага не трэба, зарабляць можа абсалютна любы чалавек. Адзінае, што неабходна - гэта мець аплатную картку і актыўна ёю разлічвацца пры пакупках.
- Любая картка падыдзе? Нешта не ўзгадваю, каб мне на маю картку прыходзілі грошы пасля пакупак, хутчэй, нават наадварот
- Справа, мабыць, у тым, што падыходзіць не любая картка. Не магу гаварыць за іншыя банкі, а наш «Беларусбанк», напрыклад, зараз прапануе карткі пяці клубных сістэм: # Настарт, Щодры, Аксаміт, Карт-бланш і Персона. Сюды ж аднясем і карту растэрміноўкі Магніт. Па гэтых картках можна атрымліваць кэшбэк.
- Якім чынам гэта адбываецца?
- Тут пэўны адсотак ад сумы кожнай безнаяўнай куплі па картцы проста вяртаецца на карт-рахунак. Зварот можа складаць ад 1 да 12 працэнтаў сумы пакупкі. Як бачыце, ніякага падману.
Запісала Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

