Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Снежань 2019

У суботу — «Міс»: чэрвеньскiя прыгажуні рыхтуюцца да конкурсу

У суботу ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбудзецца раённы этап конкурсу прыгажосці «Міс Баларусь-2019». Арганізатары назвалі яго «Конкурс прыгажосці і талентаў».

Як распавяла загадчыца сектарам па метадычнай рабоце РЦКiД Вольга Кузюткiна, у конкурсе удзельніц чакае некалькі выпрабаванняў: візітоўка, дэфіле ў вячэрняй сукенцы, таленты і... дэфіле ў касцюме Снягуркі!

«Умовы для удзельніц, прыняты рэспубліканскімі арганізатарамі - рост ад 174, узрост ад 18 да 24 гадоў. Але мы трохі «аслабілі» калянасць рамак, - адзначыла Вольга. - А менавіта - знізілі планку росту: прымаем заяўкі ад дзяўчат ніжэй, чым метр семдзесят чатыры. Таксама трохі павялічылі дапушчальны ўзрост, да 26 гадоў. Так больш людзей зможа паўдзельнічаць. Астатняе - тое, што канкурсанткі павінны быць не замужам і без дзяцей, - захоўваецца. Таксама на целе удзельніцы не павінна быць пірсінгу і татуіровак» .

Конкурс пачнецца раніцай суботы, у 11.00. Заяўкі яшчэ прымаюцца сёння і заўтра. Дзяўчыны, якія жадаюць паспрабаваць сябе на подыуме, але пакуль не адважыліся - смялей! Будзе шмат весялосці, пазітыву і добрыя прызы.

Наталля КОРОЛЬКЕВИЧ. Фота з сеткі ВК.

На фота - конкурс прыгажосці 90 гадоў таму, 1928 год.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць