У ходзе праверкі былі выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы.
Так у адміністрацыйным будынку: пад маршам лесвічнай клеткі ўладкована памяшканне для захоўвання маёмасці, дапускаецца загрувашчванне эвакуацыйнага выхаду з будынка складуемай маёмасцю і мэбляй, планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням Пастановы МНС ад 20 красавiка 2018 г. №21 «Аб устанаўленні формы плана эвакуацыі людзей пры пажары».
Дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі з адміністрацыйнага будынка і сталярнага цэха абсталяваны замкамі, якія не забяспечваюць іх свабоднае адкрыццё знутры без ключа.
Дапускаецца загрувашчванне эвакуацыйнага выхаду з адміністрацыйнага будынка складуемай маёмасцю і мэбляй.
Памяшканні і аўтатранспартныя сродкі не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння згодна Прыкладанняў 1, 3 да Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь № 35 ад 18 мая 2018 года «Аб устанаўленнi нормаў абсталявання аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння».
Для складскіх, вытворчых памяшканняў не вызначаны катэгорыі па выбухапажарнай і пажарнай небяспекі ў адпаведнасці з крытэрамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
У будынках дапускаецца эксплуатацыя цеплагенерыруючых апаратаў і ацяпляльных прыбораў (металічных нецеплаёмiстых печаў) не прамысловага (не завадскога) вырабу.
У памяшканнях гаража майстэрняў і склада маюцца вогнетушыцелі, якія знаходзяцца ў няспраўным стане (патрабуюць перазарадкі).
Дапускаецца эксплуатацыя памяшканняў адміністрацыйнага будынка ў адступленне праектнай і эксплуатацыйнай дакументацыі (у памяшканні калідора вырабляецца захоўванне макулатуры).
Адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы.

