Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі: Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў і лекар-нарколаг Чэрвенскай раённай бальніцы распавялі пра тую працу, якая праводзіцца па прафілактыцы п'янства і наркаманіі ў гэтых установах. Вынікам гэтай вялікай працы стала тое, што знізілася колькасць непаўналетніх, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне спіртных напояў: з 42-х за 11 месяцаў мінулага года да 22-х за такі ж перыяд бягучага. У дачыненні да аднаго падлетка, які неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне спіртных напояў, распрацавана індывідуальная рэабілітацыйная праграма.
Камісія разгледзела таксама пытанне аб здзяйсненні непаўналетнім, якія не маюць правоў на кіраванне транспартам, паездкі на транспартным сродку, які належыць яго бацьку. Гэтую паездку хлопец здзейсніў па просьбе бацькі і ў ёй трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне не па сваёй віне, гэта значыць - апынуўся удзельнікам ДТЗ. Улічваючы, што бацька, са свайго боку, ужо панёс адміністрацыйнае спагнанне, а сын не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і станоўча характарызуецца установай адукацыі, камісія абмежавалася папярэджаннем у дачыненні да непаўналетняга.
Што тычыцца дзяцей з дзвюх сем'яў, якія раней былі адабраны ў бацькоў і змешчаны ў сацыяльныя прытулкі, то ў ні ў адной, ні ў іншай да канца не ліквідаваны прычыны, якія паслужылі падставай для адабрання дзяцей. У першым выпадку - у мамы адабралі нованароджанага. Ён змешчаны ў Барысаўскі дом дзіцяці. У другім - адабраны трое дзяцей. У дачыненні да гэтай сям'і ёсць надзея, што бацькі змогуць ліквідаваць прычыны і вярнуць дзяцей у сям'ю. Дзеці ўжо вялікія, яны разумеюць усё, што адбываецца. Ім хочацца дадому. У гэтай сям'і вельмі стараецца бацька. Яму дапамагаюць. Думаем, што ў яго ўсё атрымаецца.
Разгледжана і хадайніцтва ўстановы адукацыі аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Хадайніцтва пакуль не задаволена: установе адукацыі адмоўлена, так як мама, якая паўгода нічога не рабіла, узяла сябе ў рукі і мерапрыемствы па ліквідацыі прычын, па якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, запланаваныя ў дачыненні да яе, часткова выканала. Лад жыцця маці нёс пагрозу жыцця дзіцяці. Цяпер яна пралячылася ад алкагольнай залежнасці і праходзіць медыцынскую камісію для працаўладкавання. Гэтай маме мы рэкамендавалі ўсталяваць бацькоўства: у дзіцяці ёсць бацька і ён займаецца выхаваннем дзіцяці, удзельнічае ў яго жыцці. Таму і было прынята такое рашэнне.
Разгледжана таксама пытанне аб адлічэнні непаўналетняй з Асіповіцкага каледжа. Дзіця катэгарычна адмаўляецца ад навучання. Спрабуем пераканаць яе працягнуць вучобу.
Наталля Сцяжко, Фота Таццяны Марцьянавай

