Тут яны сумесна з жыхарамі горада, якія прыйшлі падтрымаць акцыю, танцавалі, вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, гулялі.
У завяршэннi акцыі падвялі вынікі забегу.
Прызамі адзначылі самых юных яго удзельнікаў - Арцёма і Насцю Куршаковых, а таксама самога крэатыўнага ўдзельніка - лекара Чэрвенскай раённай бальніцы Адрыяна Гылку, які ўзначаліў забег у касцюме Дзеда Мароза на самакаце-монаколе. Прыз за самыя прыгожыя касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі дастаўся прадстаўнікам Чэрвеньскага лясгаса - Святлане Бабіцкай і Анатолю Шаферавым.
А пераможцы забегу - навучэнка Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя Крысціна Галубец і настаўнік фізкультуры СШ №4 Павел Марозаў - разам з прызам атрымалі ганаровае права запаліць агні на галоўнай навагодняй ёлцы раёна.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

