Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

13 Снежань 2019

Чэрвень можа паўдзельнічаць: МУС Беларусі аб'явіла фотаконкурс

Каб прыцягнуць увагу да традыцый і гісторыі органаў унутраных спраў і фарміраваць у грамадстве аб'ектыўнае ўспрыманне дзейнасці сённяшняй міліцыі і ўнутраных войскаў, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аб'явіла конкурс на лепшае фота і відэа.

Удзельнічаць можа любы ахвотны, каму споўнілася 14 гадоў.

Для сваіх работ можна выбраць адну ці некалькі намінацый:

«Я б у міліцыю пайшоў» (пра жаданне моладзі служыць у органах правапарадку);

«Гістарычная спадчына» (помнікі, музейныя кампазіцыі з сімволікай МУС);

«Міліцыя - дзецям» (аб абароне правоў падлеткаў і дзяцей);

«Дарожная бяспека» (прафілактыка парушэнняў Правілаў дарожнага руху);

«Служба дні і ночы» - (пра асаблівасці службы ў міліцыі).

Аўтарскія работы з заяўкамі можна дасылаць да 20 лютага на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць, мастацкую каштоўнасць і тэхніку. Плануецца выбраць не больш за тры фіналісты у кожнай намінацыі. Пераможцы вызначацца па суме балаў. Узнагароджанне адбудзецца напярэдадні Дня міліцыі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць