Ганна Сівец (10 клас) атрымала дыплом першай ступені па хіміі. Таксама ў Запольскіх школьнікаў пяць дыпломаў трэцяй ступені: Вікторыя Бяжок (10 клас) - «Грамадазнаўства»; Анастасія Захарчук (9 клас) - «Геаграфія».
Аляксей Фурс вучыцца ў дзевятым, але выконваў заданні па англійскай мове за дзесяты клас. Як бачым, вельмі паспяхова!
А дзевяцікласніца Кацярына Седлер ўдзельнічала адразу па двух прадметах: «Беларуская мова і літаратура» і «Інфарматыка».
Акрамя гэтага, сямікласніца Анастасія Няхай ўдзельнічала ў алімпіядзе па біялогіі за дзевяты клас, а васьмікласніца Дар'я Ермаковіч - па геаграфіі за дзевяты. Абедзве паказалі добрыя вынікі і ў наступным годзе таксама будуць прэтэндаваць на месца пераможцаў.
Віншуем усіх рабят, вы зрабілі выдатны падарунак да Новага года сваім настаўнікам і бацькам!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Віталя ПАЛЯЧКОВА

