Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

13 Снежань 2019

18 снежня ў Мінскай вобласці стартуе дабрачынная акцыя «Нашы сэрцы - дзецям»

18 снежня 2019 года напярэдадні Калядных і навагодніх святаў у Мінскай вобласці стартуе дабрачынная акцыя «Нашы сэрцы – дзецям».

Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд».

У гэтым годзе акцыя праводзіцца ў 30-ы раз і пачынаецца з вялікага дабрачыннага свята, якое пройдзе ў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. У мерапрыемстве прымуць удзел дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя.

Каб свята стала незабыўнай падзеяй у жыцці хлопцаў, арганізатары падрыхтавалі арыгінальную аўтарскую праграму з удзелам традыцыйных навагодніх герояў - Дзеда Мароза і Снягуркі. Працягнецца акцыя «Нашы сэрцы - дзецям» ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці.

Для яе ўдзельнікаў - дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, інвалідаў - падрыхтавана 2,5 тысячы падарункаў.

Пачатак у 11 па адрасе: Мінскі раён, аг. Лясной, 40

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць