Нашы хлопцы ў 14 матчах атрымалі 7 перамог, тройчы згулялі ўнічыю і чатыры разы прайгралі. У турнірнай табліцы іх апярэдзілі толькі равеснікі з ФК «Гарадзея» і Бярэзінскай СДЮШАР.
Бронзавымі прызёрамі ў складзе каманды сталі Валянцін Сакалоўскі, Максім Міцкевіч, Уладзімір Якушаў, Ягор Калтовіч, Мікіта Свідзерскі, Раман Калтовіч, Арцём Забаронак, Кірыл Баброўскі, Кірыл Фiлiчонак, Юрый Пiлуй, Кірыл Дамасевiч і Мікіта Каваленка.
Кубак і медалі ім уручыў ў суботу падчас міні-футбольнага турніру ветэранаў Заслужаны трэнер Беларусі, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Анатоль Усенка.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

