Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

16 Снежань 2019

Работнікі Чэрвеньскага аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва прапагандуюць навінкі беларускага і замежнага кіно

17 снежня - Дзень беларускага кіно. Свята было ўсталявана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1994 года № 260. Паўторна замацавана Указам ад 26 сакавіка 1998 г. № 157.

Дата правядзення урачыстасцяў - 17 снежня звязана з выхадам пастановы Савета народных камісараў аб пачатку кінавытворчасці ў Беларусі. У гэты ж дзень Народны камітэт асветы стварыў дзяржкіраванне «Белдзяржкіно», якое адказвае за працу кінематографа. Адбылася дадзеная падзея 95 гадоў таму, у 1924 годзе.

Гэта свята не толькі работнікаў кіно, але і ўсіх прыхільнікаў і аматараў аднаго з самых відовішчных відаў мастацтва.

Нашы таленавітыя кінематаграфісты праз свае фільмы змаглі паказаць свету самабытныя традыцыі і багатую духоўную культуру беларускага народа. Здолелі стварыць у вялікім свеце кіно непаўторны вобраз сваёй краіны, свайго народа.

Вялікі ўклад у развіццё гэтай найважнейшай галіны культуры ў нашым рэгіёне ўносяць работнікі аддзела па кiнавiдэаабслугоўванню насельніцтва Чэрвеньскага раёна.

Калектыў аддзела невялікі. Але тут працуюць адказныя, адданыя кіно прафесіяналы: начальнік аддзела Наталля Дамасевiч, вядучы інжынер Ігар Сломенец, кінамеханік Сяргей Бандаровіч, якія больш за трыццаць гадоў не змяняюць аднойчы абранай прафесіі.

- Галоўная задача нашага калектыву - прапаганда лепшых стужак беларускага і сусветнага кінематографа, удзел у працы па патрыятычным выхаванні насельніцтва і асабліва маладога пакалення, - кажа начальнік аддзела Наталля Дамасевiч. - У 2016 годзе ў кінатэатры ўстаноўлена лічбавае абсталяванне. Цяпер гледачы могуць глядзець фільмы ў 3D фармаце з добрым гукам і ў добрай якасці. Акрамя таго, стараемся стварыць камфортныя ўмовы для прагляду кінастужак. У 2020 годзе запланавана рэканструкцыя глядзельнай залы і фае.

Віншуем работнікаў Чэрвеньскага аддзела кiнавiдэаабслугоўвання з іх святам. Жадаем творчых поспехаў і працвітання калектыву!

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць