Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:
«Замежная мова», удзельнікі - Валянціна Усенка, СШ №3; Таццяна Рыхтэр, СШ №2 iм.А.К.Флягонтава; Алена Серада, Хутарская СШ.
«Беларуская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» - Кацярына Паўтаржыцкая, СШ №2 г.п.Смілавічы; Ганна Казакова, Руднянская СШ.
«Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» - Павел Марозаў, СШ №4 г.Чэрвень.
«Пачатковыя класы» - Алена Карпенка, СШ №2 г.п.Смілавічы; Алеся Сачок, Валевачэўская СШ; Ганна Бойка, СШ №4; Таццяна Южык, Турэцкая базавая школа.
«Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія» - Дар'я Красоўская, гімназія №1 iм.В.А.Караля; Кацярына Кулагіна, СШ №1 г.п.Смілавічы.
«Хімія, біялогія» - Вольга Ермаловіч, Валевачэўская СШ.
«Выхавальнік дашкольнай адукацыі» - Анастасія Кракiна, дзіцячы сад-яслі №1 г.п.Смілавічы; Наталля Бялянкіна, настаўнік-дэфектолаг Запольская СШ.
У рамках другога этапу конкурсу педагогі прадставілі сябе і свой вопыт педагагічнай дзейнасці. А яшчэ яны правялі адкрытыя ўрокі і заняткі ў незнаёмых класах і групах.
Спаборніцтвы педагогаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога - педагогі са стажам.
У мінулую пятніцу былі падведзены вынікі конкурсу. Яго ўдзельнікі, прадстаўнікі адміністрацыі навучальных устаноў, заўзятары сабраліся ў актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень на цырымонію ўзнагароджання.
Да прысутных звярнулася Ала Крук, загадчык вучэбна-метадычным кабінетам ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.
Яна падзякавала ўсім педагогам за ўдзел у конкурсе, за прафесіяналізм і майстэрства, творчы падыход да працэсу навучання і выхавання. Яна адзначыла, што ўсе педагогі спаўна раскрылі свае здольнасці і таленты: уменне спяваць і танцаваць, чытаць вершы і пераўвасобіцца, быць цікавымі сваім вучням і выхаванцам. Ала Канстанцінаўна падкрэсліла, што ў паўсядзённым жыцці настаўніка ёсць больш строгае журы, чым конкурснае - гэта дзеці і іх бацькі. Яна пажадала ўсім поспехаў, здароўя і творчасці, а таксама ўручыла Граматы ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму лаўрэатам конкурсу:
Валянціне Усенка, настаўніку англійскай мовы; Алене Серада, настаўніку нямецкай мовы; Алене Карпенка, настаўніку пачатковых класаў; Ганне Бойка, настаўніку пачатковых класаў; Анастасіі Кракiнай, настаўнік-дэфектолаг; і Дар'і Красоўскай, настаўніку гісторыі.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Сакова, звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу, адзначыла, што менавіта дзякуючы такім педагогам, вучні займаюць прызавыя месцы ў алімпіядах і конкурсах розных узроўняў, паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, становяцца добрымі спецыялістамі і патрыётамі сваёй Радзімы. Яна падзякавала педагогам за ўдзел у конкурсе, у якім кожны меў магчымасць прадэманстраваць свой прафесіяналізм і разнастайныя таленты і пажадала ўсім поспехаў, творчага натхнення.
Яна ўручыла ўзнагароды пераможцам: у намінацыі «Замежная мова» - Таццяне Рыхтэр, настаўніку англійскай мовы; у намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» - Ганне Казаковай, настаўніку беларускай мовы і літаратуры; у намінацыі «Пачатковыя класы» - Таццяне Южык, настаўніку пачатковых класаў; у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» - Паўлу Марозаву, настаўніку фізічнай культуры і здароўя; у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія» - Кацярыне Кулагіна, настаўніку геаграфіі; у намінацыі «Хімія, біялогія» - Вользе Ермаловіч, настаўніку біялогіі і ў намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» - Наталлі Бялянкінай, настаўніку-дэфектолагу.
Для ўдзельнікаў конкурсу спявалі і танцавалі калегі і вучні, выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень. Урачыстую праграму вяла Анастасія Рунцо.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

