У конкурсе ўдзельнічалі выдатныя дзяўчыны: Бажэна Кучэрына, Кацярына Сасункевiч, Ганна Ладошкіна, Лізавета Завадзкая, Вікторыя Запрудская, Дар'я Фесiна, Вікторыя Галубец, Анастасія Запрудская, Наталля Баброўнік, Таццяна Тамулайцiна і Лалiта Ткачова.
Большасць з іх працуе ў розных установах і арганізацыях Чэрвеня і раёна. Ёсць сярод удзельніц медыкі, педагогі, работнікі лясгаса, студэнткі. Частка дзяўчат працуе і пры гэтым вучыцца завочна. Многія ведаюць замежныя мовы, маюць шмат незвычайных сучасных захапленняў, займаюцца творчасцю, падарожнічаюць і самаўдасканальваюцца.
Конкурс ацэньвала журы пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка. У яго камандзе экспертаў былі першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Траццякоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка, дырэктар Раённага цэнтра культуры і вольнага часу Алена Гоман, дырэктар прыватнага гандлёвага прадпрыемства «Верасок Эліт» Марына Захаранка і харэограф, артыст шоу «Маме падабаецца» Арцём Ксендзікаў.
Арганізатары дзякуюць спонсарам, падаўшым падарункі, фінансавую і тэхнічную дапамогу, гэта «Верасок Эліт» (дырэктар Марына Захаранка), друкарня (дырэктар Іван Прыступа (друкарня), Нафтабітумны завод (дырэктар Аляксандр Храмцоў), раённая арганізацыя «Беларускага фонду міру» , раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь», ТАА «Марвiка» (дырэктар Андрэй Кочаў), рэдакцыя «Раённага весніка» (рэдактар Сняжана Каўгарэня), гандлёвы дом «Трыо» (дырэктар Уладзімір Шпакоўскі), рыбгас «Волма» (дырэктар Аляксандр Кулікоўскі), раённае аб'яднанне прафсаюзаў (старшыня Вольга Коцiна), фатограф Ганна Цепелёва, майстар-візажыст Кацярына Ханецкая, прадпрымальнікі Вольга Семянюк, Алена Вяснянка, Лідзія Шчатко і Наталля Качава.
Канкурсанткі ўдзельнічалі ў трох выпрабаваннях: візітоўка, дэфіле ў вячэрняй сукенцы і конкурс талентаў.
У той час, калі дзяўчаты рыхтаваліся да чарговага выхаду, для гледачоў працавалі вядомыя прафесіяналы індустрыі творчасці і забаў: вакалісты Уладзіслаў Сазонаў і Кірыл Кучынскі, выканаўцы бальных танцаў Надзея Прымакова і Глеб Мурашка і шоўмэн Валянцін Мароз.
Пасля падвядзення вынікаў конкурсу стужкі пераможцаў былі ўручаны пяці удзельніцам: «Міс Зачараванне» - Бажэна Кучэрына, «Міс Топ-мадэль» - Дар'я Фесiна, «Міс Грацыя» - Вікторыя Запрудская, «Міс Артыстычнасць» - Наталля Баброўнік, «Міс элегантнасць» - Кацярына Сасункевiч.
Гэтыя пяць дзяўчат будуць удзельнічаць у кастынгу на абласным конкурсе «Міс-2019».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

