Нашы хлопцы служаць у розных родах войскаў беларускай арміі. Ёсць спецназаўцы і дэсантнікі, памежнікі і сувязісты, артылерысты, транспартнікі і танкісты.
Бацькі і сваякі многіх дзяцей, пабываўшы на прысязе, з гонарам апублікавалі фота маладых салдат у соцсетках, у каментарах можна прачытаць словы віншаванняў і падтрымкі, пажаданні добрай службы.
«Раённы веснiк» далучаецца да віншаванняў, усім хлопцам жадаем паспяхова прайсці вайсковую школу жыцця і вярнуцца дадому здаровымі і пасталелымі.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

