Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

19 Снежань 2019

Выстава лялек Святланы Кузьмічавай працуе ў памяшканні музея Станіслава Манюшкі ў Смілавічах

Яна называецца «Іншая жыццё або дочкі-маці». Як паведаміла яе арганізатар, старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч, у гарадскім пасёлку Смілавічы па вул. Школьнай, дом 11-а ў адной з залаў музея размясціліся лялькі.

У нашым раёне - гэта ўжо другая выстава мастачкі. Толькі зараз - гэта не казачныя персанажы, а лялькі розных гадоў савецкай эпохі, пачынаючы з 40-х гадоў мінулага стагоддзя.

Медык па адукацыі, Святлана Кузьмічова пакінула працу і цалкам прысвяціла сябе любімай справе - стварэнню лялек. Яе ўжо добра ведаюць у Беларусі - майстар-класы мастачкі друкаваліся ў часопісе «Ксюша». Акрамя таго, яна піша казкі, займаецца аплікацыяй, вязаннем, шыццём.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні Смілавіцкай СШ №2. Лялек на выставе вельмі шмат: гэта лялькі, вырабленыя ў розныя гады з розных матэрыялаў і з розных краін. Вось - лялькі вайскоўцы: будзёнавец, ваенны санітар і сястра міласэрнасці, бравы салдат з гармонікам і нават спецназавец. Побач - лялькі, у вопратцы людзей розных прафесій: сцюардэса і будаўнік, афіцыянт і швачка... На выставе можна ўбачыць і вучняў з настаўніцай, і лялькі ў нацыянальных строях народаў з былых саюзных рэспублік і замежных краін, а таксама цацкі розных гадоў: кубікі і більярд , настольныя гульні, мячы, паштоўкі і многае іншае. На выставе ёсць і самая вялікая лялька, зробленая ў савецкі час на Днепрапятроўскай фабрыцы цацак. Гэта лялька Наташа, яе рост - 76 сантыметраў.

Выстава цікавая на толькі дзецям. Яе наведваюць і дарослыя. Цікавяцца імі і хлопчыкі. Ім падабаюцца гульні мінулых гадоў.

Ірына Вабішчэвіч распавядае наведвальнікам пра гісторыю стварэння гэтай калекцыі лялек. Выстава яшчэ раз дае магчымасць дарослым акунуцца ў свет дзяцінства...

Выстава будзе доўжыцца да 24 студзеня 2020 года. Уваход платны.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара і Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць