Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

19 Снежань 2019

Выставай і віртуальным праектам адзначылі юбілей Станіслава Манюшкі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі

Знешнепалітычнае ведамства краіны арганізавала мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння нашага земляка выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляе БЕЛТА, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей у прывітальным слове адзначыў, што ў Беларусі ёсць нямала прыкладаў асоб, якія належаць гістарычнай спадчыне розных краін. «І не трэба дзяліць, прысвойваць і Станіслава Манюшку, і Адама Міцкевіча, і Кастуся Каліноўскага камусьці аднаму. Яны нашы, агульныя, належаць усім нашым краінам», - падкрэсліў міністр.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе» і віртуальным праектам «Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны», падрыхтаваным Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Творы кампазітара-юбіляра выканалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Фота з інтэрнэт-сайта mfa.gov.by

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць