Яе мэта - прафілактыка неінфекцыйных захворванняў: інфарктаў, інсультаў, цукровага дыябету, бронхалёгачных паталогій; павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб фактарах, неспрыяльна ўплываючых на здароўе: курэнне, злоўжыванне алкаголем, нерацыянальнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць; карэкцыя паводзінаў насельніцтва на карысць выбару здаровага ладу жыцця. У рэгіёне ў гэтыя дні будуць працаваць больш за 30 інфармацыйных пляцовак. Яны адкрыюцца ў месцах масавага знаходжання людзей: гандлёвых, спартыўных і культурна-забаўляльных цэнтрах.
Лекары устаноў аховы здароўя і цэнтраў гігіены разам з валанцёрамі раённых арганізацый Чырвонага Крыжа арганізуюць агляд і кансультацыю ўсіх жадаючых па пытаннях здаровага ладу жыцця. Можна будзе прыйсці і даведацца свой артэрыяльны і ўнутріглазны ціск, узровень глюкозы ў крыві, вымераць свой рост і вагу з разлікам індэкса масы цела.
Ва ўстановах аховы здароўя пройдуць дні адкрытай інфармацыі для насельніцтва з кансультацыямі лекараў-спецыялістаў: педыятраў, тэрапеўтаў, лекараў агульнай практыкі, эпідэміёлагаў. Будуць працаваць гарачыя тэлефонныя лініі.
Традыцыйна будуць распаўсюджваць памяткі, буклеты і плакаты пра здаровы лад жыцця, трансляваць інфармацыю пра шкоду курэння, злоўжыванні алкаголем, няправільнага харчавання, нізкай фізічнай актыўнасці.
Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Мінаблвыканкама і Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»
2019г.

