Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

19 Снежань 2019

У Чэрвеньскім вузле электрасувязі на прафсаюзным уліку знаходзіцца 42 працоўныя члены прафсаюза і 35 непрацуючых пенсіянераў

Паводле інфармацыі Галіны Дзерах, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Чэрвеньскага раённага вузла электрасувязі Мiнскага філіяла РУП «Белтэлекам» у першаснай прафсаюзнай арганізацыі вузла электрасувязі на ўліку знаходзіцца 42 працоўныя чальцы прафсаюза і 35 непрацуючых пенсіянераў, якія стаяць на прафсаюзным уліку. Ахоп прафсаюзным членствам складае 100%.

У прафсаюзны камітэт на справаздачна-выбарным сходзе абрана 7 чалавек. Пры прафкаме Чэрвеньскага вузла электрасувязі створаны і працуюць камісіі. Грамадская камісія па ахове працы (тры грамадскія інспектара) ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, аб ахове працы, своечасовага забеспячэння работнікаў спецадзеннем, спецабуткам, сродкамі індывідуальнай абароны. З удзелам прафсаюза распрацоўваюцца і зацвярджаюцца інструкцыі па ахове працы для ўсіх прафесій рабочых і на асобныя віды работ. На сэрвісным цэнтры, ёсць пакой прыёму ежы, абсталяваны памяшканні для сушкі спецадзення, маюцца душавыя кабіны і гардэробныя.

За пяць гадоў сумеснай працы прафсаюза і наймальніка вытворчых траўм і прафесійных захворванняў не дапушчана.

Аздараўленне нашых работнікаў і членаў іх сем'яў праходзіла ў прафсаюзным санаторыі «Прыдняпроўскі», санаторыі «Загор'е», а таксама дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка», які прызнаны лепшым дзіцячым аздараўленчым лагерам у Рэспубліцы Беларусь. Адпачылі чатыры работнікі і пяцёра дзяцей. Наймальнікам часткова кампенсаваны кошт пуцёвак на аздараўленне. За кошт сродкаў прафсаюзнага бюджэту набыта 62 абанемента, для членаў прафсаюза са зніжкай 50%. Усе члены нашай першаснай прафсаюзнай арганізацыі застрахаваны ў кампаніі «Белэксімгарант», што дазваляе атрымліваць кансультацыі лекараў усіх спецыяльнасцяў, прайсці дыягнастычныя абследавання і рэабілітацыйна-аднаўленчыя лячэнне.

За апошнія гады былі арганізаваны экскурсійныя паездкі ў г.Нясвіж, г.Мiр, г.Магілёў, г. Полацк, Дудуткі і іншыя куткі нашай рэспублікі.

У 2018 годзе наша першасная прафсаюзная арганізацыя ўдзельнічала ў раённым конкурсе на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю, у якім атрымала Дыплом 3 ступені.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць