Адкрыццё эстафеты добрых спраў адбылося ў аграгарадку Лясным пад Мінскам. Ёлочку на плошчы прыбралі незвычайнымі цацкамі. Усе яны зробленыя рукамі валанцёраў і ўтрымліваюць у сабе добрыя пажаданні: здароўя, дэмаграфічнага росту, вялікіх дасягненняў, лёгкіх перамог, паспяховых пачынанняў, мiру, шчаслівага жыцця.
Свята сабрала больш за 100 валанцёраў, далучыліся і мясцовыя жыхары.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч і першы сакратар абкама БРСМ Кірыл Шык.
Чэрвень прадстаўлялі першы сакратар райкама БРСМ Павел Клындзюк і педагог-арганізатар будаўнічага ліцэя Наталля Семянюк.
Акцыя пачалася з ўпрыгожванні елкі, карагодаў, віншаванняў і добрых пажаданняў. Затым валанцёры, усе першыя сакратары райкамаў Міншчыны і прадстаўнікі аблвыканкама наведалі дзіцячыя сацыяльныя ўстановы ў аграгарадках Бараўляны і Ждановічы.
Сваімі ўражаннямі падзялілася Наталля Семянюк: «Калі мы былі ў дзіцячай бальніцы, было вельмі кранальна бачыць, як у вачах дзетак, паспеўшых перажыць складанае захворванне, ўсё ж такі не згасае вера ў чараўніцтва».
Госці павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, уручылі падарункі: цацкі, кнігі, прысмакі.
Як распавёў Павел Клындзюк, гэта акцыя, стартаваўшы на абласным узроўні, у бліжэйшыя дні працягнецца і ў нашым раёне: «Мы наведаем сацыяльныя ўстановы, каб зладзіць дзецям свята. У адным з іх, карэкцыйным цэнтры, мы ўжо былі, але збіраемся наведацца туды яшчэ раз».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Дар'і Шаблінскай

