У ходзе акцыі супрацоўнікі міліцыі арганізуюць інфармацыйна-тлумачальную працу ва ўстановах адукацыі, а таксама ў працоўных калектывах і арганізацыях па прафілактыцы правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. У тым ліку і па папярэджанні ДТЗ з растлумачэннем асноўных рызык і пагроз бяспекі дзяцей на дарозе, неабходнасці няўхільнага выканання правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках.
Андрэй Мірановіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС

