Зборная Мінскай вобласці, якую ўзначальвае трэнер Чэрвенскай СДЮШАР Максім Шалабнёў, разграміла футбалістак Віцебшчыны - 10:0 і згуляла ўнічыю - 1:1 - са зборнай Гродзенскай вобласці.
У складзе каманды Мінскай вобласці гулялі чатыры навучэнцы Чэрвенскай СДЮШАР, вучаніцы Запольскай школы: галкіпер Вераніка Кудлянкова, абаронца Ксенія Пірштук, паўабаронцы сёстры Дар'я і Вікторыя Ермаковіч. На рахунку Вікторыі Ермаковіч - 8 галявых перадач у першым матчы, адзін асістэнцкі бал зарабіла Дар'я.
Яшчэ адна выхаванка Максіма Шалабнёва, навучэнка Запольскай школы Лізавета Бельчанка, згуляла ў варотах у складзе зборнай Мінскай вобласці на першынстве Беларусі сярод дзяўчынак 2010-2011 гадоў нараджэння ў матчы з камандай Віцебскай вобласці. Гульня завяршылася перамогай футбалістак прысталічнага рэгіёну - 7:2.

