З роляй «маладых» выдатна справілася сям'я Леванцэвiч - Надзея і Уладзімір. Роля свата дасталася Васілю Тумусу, сваццi - Ірыне Маркушэўскай. Жанчыны з клуба «Гаспадынька» і запрошаныя госці прынеслі стравы на вясельны стол: чаго тут толькі не было! Амлет і каўбаса, хатнi алей і бульбачка, каравай і запечаныя курыца, мёд і сыр, і многае іншае.
Удзельнікі «вяселля» правялі і цікавыя вясельныя абрады, напрыклад, пагаліць свата. Зрабіць гэта падахвоцілася адна з смелых жанчын - Валянціна Карчэўская.
Вядома, не абышлося без вясельных песень. У госці да «маладых» прыехаў Андрэй Каленік, пад яго акампанемент і гучалі вясёлыя застольныя песні і прыпеўкі, якія выканала Валянціна Карчэўская.
«Вяселле» атрымалася вясёлым, смешным і вельмі цікавым. Радасна, што яшчэ жывыя звычаі нашых продкаў і ёсць людзі, якія могуць пра іх распавесці. Выказваю падзяку ўсім яе арганізатарам і ўдзельнікам.
Таццяна САВОНАВА,
загадчык Горкаўская сектарам фальклору і традыцыйнай культуры.
Фота аўтара

