Так намеснік начальніка Чэрвеньскага РАНС Яўген Кулеш правёў гутарку з дзецьмі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.
Дзецям падрабязна распавялі асноўныя прычыны пажараў у перыяд навагодніх святаў, небяспеку электрычных навагодніх упрыгожванняў і няправільнага прымянення піратэхнічных вырабаў. Таксама з прысутнымі была праведзена віктарына і паказаны дадатак «МНС Беларусі - дапамога побач»
Напрыканцы Яўген Юр'евіч пажадаў усім прысутным «Бяспечнага Новага года» і раздаў падарункі.

